Касцёл Святой Троіцы ў Гервятах

Цудоўны касцёл у неагатычным стылі, які можа ўпрыгожыць любую еўрапейскую сталіцу, быў пабудаваны ў мястэчку Гервяты ў 1899-1903 гг. на сродкі князя Альшэўскага. Месца для збудавання храма было абрана не самае ўдалае: грунтавыя вады размывалі яго падмурак. Будаўнікам давялося павярнуць рэчышча мясцовай ракі Лошы. А на яе беразе спецыяльна ўзвялі цагельню, дзе выраблялі будматэрыялы высокай якасці. У выніку на самым высокім месцы Гервят з'явіўся адзін з самых высокіх храмаў Беларусі - 64 метры ў вышыню. На шпілі знаходзіцца крыж, які падаецца невялікім, але на самой справе яго вышыня - 6 метраў. Касцёл дзівіць багаццем гатычных элементаў, за што яго часта параўноўваюць з саборам Парыжскай Божай Маці і Кёльнскім саборам. З моманту свайго асвячэння Траецкі касцёл ніколі не зачыняўся. Каб наведаць гэтую славутасць, спатрэбіцца шмат часу: трэба разгледзець 12 апосталаў, якія сустракаюць гасцей каля храма; пабываць на службе і паслухаць гукі аргана; наведаць дэндрарый, у якім знаходзіцца больш за 2000 экзатычных раслін.

Чытаць таксама


Хасцёл Святых Сымона і Алены

"Чырвоны касцёл" быў пабудаваны ў навараманскім стылі, дзе былі разам злучаныя матывы гатычнай і раманскай архітэктуры. Дзякуючы скарыстанай ў будаўніцтве чырвонай цэгле, з якой складзены касцёл, мясцовае насельніцтва называе яго "чырвоным касцёлам".

Царква Аляксандра Неўскага

Адзіны храм Мінска, які амаль цалкам захаваў сваё першапачатковае аблічча.

Царква св. Мікалая (Лагойск)

Да асноўных славутасцяў Лагойска адносяць рэшткі дзяцінца XI - XIII стагоддзяў і два гарадзішчы старажытнага перыяду, а яшчэ — земляныя валы і равы, парк і Цврву Святога Мікалая, пабудаваную ў 1866 годзе.

Водгукі