Беларускі дзяржаўны цырк

Адрас: Minsk City, Nezavisimosti prospect, 32
Паглядзець на мапе
Пракласці маршрут

Адметныя асаблівасці цырка:

1. Першы ў СССР каменны стацыянар з глядзельнай залай на 1666 месцаў, пабудаваны пасля Рэвалюцыі 1917г.
2. Адзіны ў СССР, эвакуяваны з занятай немцамі тэрыторыі.
3. Адзіны ў свеце размешчаны ў цэнтры сталіцы дзяржавы і на цэнтральнай вуліцы (заслуга Народнай артысткі Александроўскай).
4. Прыстасаваны для паказу ўсіх цыркавых жанраў, эстрады, спорту, утрымання любых жывёл (у тым ліку - марскіх).
5. Сярод 66 стацыянарных і 22 перасоўных цыркаў СССР наш цырк лічыўся самым чыстым, утульным і камфортным для артыстаў і жывёл. Праца ў цырку была высокім гонарам для любога артыста ад Нікуліна і да выпускнікоў цыркавых вучылішчаў. Гэтак высокі рэйтынг цырка захаваўся і ў нашы дні.

Беларускі дзяржаўны цырк

Беларускі дзяржаўны цырк

У цяперашні час цырк з'яўляецца пастановачным. Упершыню ў гісторыі «Белдзяржцырка» створаны Першы нацыянальны калектыў «Зоркі Беларусі» аўтарскі праект Т. Бандарчук, прысвечаны 60-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. "Беларускі дзяржаўны цырк" працуе ў двух напрамках:
- Арганізоўвае і праводзіць гастролі міжнародных цыркавых праграм на манежы «Белдзяржцырка»;
- Пракатвае першы беларускі калектыў «Зоркі Беларусі» па краінах блізкага і далёкага замежжа.

 

Беларускі дзяржаўны цырк

Беларускі дзяржаўны цырк

Толькі за два апошнія гады мінчане і госці нашай сталіцы змаглі паглядзець міжнародныя праграмы, удзел у якіх прымалі артысты з Беларусі, Расіі, Польшчы, Украіны, Латвіі, Венгрыі, Балгарыі, Кеніі, Кітая, у тым ліку артысты Вялікага цырка Нікуліна на Каляровым бульвары, Маскоўскага цырка на пр. Вернадскага, Вялікага Варшаўскага цырка, Залатога цырка Пекіна і інш. За гэты ж час калектыў «Зоркі Беларусі» і асобныя нумары і атракцыёны таксама гастралявалі па краінах блізкага і далёкага замежжа.

Беларускі дзяржаўны цырк

Беларускі дзяржаўны цырк

У бліжэйшых планах «Белдзяржцырка» удасканаленне і пашырэнне міжнародных сувязяў, супрацоўніцтва з міжнароднымі калектывамі, абмен цыркавымі праграмамі, а таксама развіццё беларускага калектыву, стварэнне новых праграм і асобных нумароў, дапаўняючы іх трукавай часткай. З годнасцю і гонарам несці брэнд «Зоркі Беларусі».

Беларускі дзяржаўны цырк

Беларускі дзяржаўны цырк

Чытаць таксама


Рэзідэнцыя Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы

Адна з знакамітых турыстычных славутасцяў Беларусі - Сядзіба Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы. Круглы год галоўны навагодні чараўнік прымае гасцей у самым вялікім і старажытным лесе Еўропы.

Беларускі дзяржаўны тэатр лялек

Беларускі дзяржаўны тэатр лялек - найстарэйшы тэатр лялек рэспублікі. У яго рэпертуары - запамінальныя, відовішчныя пастаноўкі.

Кіно на анлійскай мове: дзе паглядзець?

Паход у кіно - гэта не толькі прагляд фільма, але і цудоўны адпачынак, эмоцыі і нават веды.

Водгукі