У Беларусі створаць брэнд Аўгустоўскага канала

Ва ўпраўленні спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама паведамілі, што еўрапейскі бок прафінансуе стварэнне брэнда Аўгустоўскага канала і яго прасоўванне. Эфект, якога чакаецца дасягнуць па завяршэнні працы над праектам, - павелічэнне турыстычнага патоку як мінімум на 20%.

Картинки по запросу августовский канал

Ва ўпраўленні спорту і турызму сказалі, што «праектам прадугледжана стварэнне стратэгіі ўстойлівага развіцця турысцка-рэкрэацыйнага парку "Аўгустоўскі канал", распрацоўка яго брэнда, стварэнне рознай медыйнай прадукцыі - відэаролікаў, друкаваных буклетаў, рэкламы, прысвечанай каналу».

Падчас працы над брэндам будуць вызначаны моцныя і адметныя рысы Аўгустоўскага канала (у параўнанні з падобнымі тэрыторыямі) і прасоўванне славутасці на турыстычным рынку. Беларуская частка канала стала адным з напрамкаў міжнароднага праекта тэхнічнага садзейнічання «Падтрымка ўстойлівага развіцця турызму ў Беларусі». Рэалізаваць праект плануецца да лістапада 2017 года.

Чытаць таксама


Польшча можа ўзяць удзел у рэканструкцыі Лідскага замка

Беларусь запрашае польскіх інвестараў узяць удзел у праекце па рэканструкцыі Лідскага замка, паведаміў журналістам старшыня камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Андрэй Навумовіч.

Турыстычныя славутасці: Tripadvisor ведае, што Вы ацэніце ў Беларусі

Карта свету пакажа галоўную турыстычную славутасць кожнай краіны.

Дабрачынны баль у Брэсце забяспечыць падтрымку слабавідушчых дзяцей

У Брэсце правядуць дабрачынны баль для падтрымкі слабавідушчых дзяцей. Чакаецца, што наведае баль нашчадак караля Людовіка XVI Францыі прынцэса Таня Бурбон-Пармская. У мерапрыемстве прымуць удзел вядомыя музыкі, спартсмены, дыпламаты, бізнесмены і мецэнаты.

Водгукі