У Беларусі пройдзе Дзень беларускага пісьменства

Арганізатары святкавання чакаюць, што мерапрыемства прыцягне шмат гасцей з-за мяжы, заявіў віцэ-прэм'ер Беларусі Васіль Жарко па выніках пасяджэння аргкамітэта святкавання Дня беларускага пісьменства ў Полацку. Сябры аргкамітэту разгледзелі ход падрыхтоўкі буйных аб'ектаў да святкавання Дня пісьменства. Яны наведалі Мастацкую галерэю, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, Сафійскі сабор і Музей беларускага кнігадрукавання. На пленарным пасяджэнні таксама абмяркоўваліся асноўныя аспекты падрыхтоўкі да святкавання Дня беларускага пісьменства ў Полацку.

«Святкаванні павінны стаць знамянальнай падзеяй. Мы адзначаем 500-годдзе кнігадрукавання Беларусі і 1155-годдзе заснавання Полацка. Асаблівая ўвага будзе нададзена тэме беларускай дзяржаўнасці. Горад заслугоўвае асаблівай увагі, і сюды прыедуць многія замежныя госці, у тым ліку дыпламаты і пісьменнікі з розных краін. Упэўнены, што ўрачыстасць будзе арганізавана найлепшым чынам», - сказаў Васіль Жарко.

Чытаць таксама


Восеньскі салон

Гэты маштабны арт-праект у які раз прадставіць у Мінску шырокую панараму творчасці маладых беларускіх мастакоў.

Свет дзяцінства

На выставе можна знайсці цацкі і гульні, школьныя прыналежнасці, кнігі, навучальныя дапаможнікі і перыядычныя выданні для дзяцей і падлеткаў, сучасныя адукацыйныя сістэмы.

Vouchercloud назваў лепшую турыстычную славутасць кожнай краіны

Калі вы выбіраеце, куды паехаць, то свет пачынае прапаноўваць вам мноства варыянтаў. Але часу не хапае, і тады турысты шукаюць меркаванні на Tripadvisor, дзе падарожнікі з усяго свету прапануюць свае варыянты славутасцяў.

Водгукі