Мінская вобласць

Мінск. Прайдзіцеся па сталічных праспектах і вуліцах, акуніцеся ў атмасферу цэркваў і сабораў горада (Чырвоны касцёл, або Касцёл Св.Сімеона і Алены; Кафедральны сабор Сашэсця Святога Духа; Архікафедральны сабор Найсвяцейшай Панны Марыі), здзейсніце шпацыр у Траецкае прадмесце, гістарычны раён горада, або накіроўвайцеся да сучаснага будынку Нацыянальнай бібліятэкі. Менавіта тут, у беларускай сталіцы, сучаснасць цудоўным чынам пераплятаецца з гісторыяй, і гэта варта пабачыць на свае вочы.

Картинки по запросу троицкое предместье

Хатынь. Адзін з найбольш кранальных і журботных, гэты мемарыяльны комплекс ўвасабляе ідэю мужнасці і стойкасці духу жыхароў Беларусі, якія ахвяравалі сваім жыццём дзеля перамогі. Ён быў узведзены на месцы спаленай фашыстамі вёскі Хатынь, каб увекавечыць памяць кожнага чацвёртага беларуса, які загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Нібы жывыя, скульптуры комплексу, а таксама гук званоў на месцы кожнага спаленага дому, ствараюць асабліва вострыя ўражанні.

Картинки по запросу хатынь

Дудуткі. Здзейсніце займальнае падарожжа ў свет народнай культуры Беларусі, наведаўшы Музей старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі", размешчаны пад адкрытым небам. Мінулае і сучаснасць сустракаюцца тут, каб стварыць атмасферу незвычайнай утульнасці і хатняга цяпла. Стравы нацыянальнай кухні і сапраўдныя творы мастацтва, створаныя народнымі майстрамі, дапамагаюць наведвальнікам адчуць сябе як дома.

Картинки по запросу дудутки фото

Нясвіж. Вядомы з XIII стагоддзя, ён некалі з'яўляўся калыскай аднаго з самых магутных магнацкіх родаў Беларусі, Радзівілаў. Нясвіж павінен стаць абавязковай часткай вашага падарожжа па Мінскай вобласці. Касцёл у імя Божага цела, адзін з найбольш ранніх езуіцкіх касцёлаў, а таксама адзін з першых храмаў у стылі барока і Слуцкая брама, адзіныя, якія дайшлі да нашых часоў, вароты пабудовы пачатку XVII стагоддзя стануць выдатным пачаткам вашага шпацыру па горадзе. Але сапраўдная архітэктурная пярліна Нясвіжа - гэта, вядома ж, Нясвіжскі замак, у свой час сямейная рэзідэнцыя Радзівілаў, а сёння аб'ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Картинки по запросу несвижский замок

Чытаць таксама


Віцебская вобласць

Віцебская вобласць, з вядомым фестывалем Славянскі Базар, старажытным Полацкам і маляўнічым Браславам, стане для вас выдатным месцам адпачынку.

Наш гід для аматараў скульптуры: Мінск

Нам падабаецца атрымліваць асалоду ад архітэктуры, шырокіх праспектаў, вуліц. Але часам трэба паглядзець і на скульптуры: яны могуць распавесці шмат цікавага пра горад і пра краіну.

Нацыянальны парк "Браслаўскія азёры"

Сотні маляўнічых азёр, першародная прырода і незвычайны рэльеф ледавіковага перыяду зрабілі Браслаўскі край адным з самых выдатных куткоў Беларусі.

Водгукі