Віцебская вобласць

Віцебск. Чацвёрты па велічыні горад краіны, які ўзнік там, дзе рака Віцьба ўпадае ў Заходнюю Дзвіну, Віцебск стане выдатным месцам адпачынку. Выдатны час для падарожжа - гэта ліпень, калі горад прымае штогадовы міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар». У гэтым горадзе таксама знаходзіцца музей сусветна знакамітага мастака-мадэрніста Марка Шагала.

Картинки по запросу витебск

Полацк. З Віцебска дарога накіроўваецца на паўночны захад, туды, дзе размешчаны адзін з самых старажытных гарадоў усходніх славян - Полацк. У гэтага беларускага горада неверагодна багатая гісторыя і не менш разнастайная культурная спадчына. Полацк заслугоўвае ўвагі, бо тут вы зможаце наведаць старадаўні Сафійскі сабор, Спаса-Еўфрасіннеўскі жаночы манастыр, а таксама на свае вочы ўбачыць не менш знакаміты Барысаў камень.

Картинки по запросу полоцк

Браслаў. Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры» - гэта унікальнае запаведнае месца на мапе Беларусі. На тэрыторыі агульнай плошчай 700 квадратных метраў размешчана 30 азёр, якія разам з вялізнымі ляснымі масівамі хвоі робяць паветра неверагодна чыстым. Тут можна парыбачыць, адправіцца на паляванне, паплаваць, а можна проста сам-насам са сваімі думкамі любавацца веліччу і прыгажосцю беларускай прыроды.

Картинки по запросу браслав

Чытаць таксама


Ашмяны. Кавалачак Літвы ў Беларусі

Ашмяны - горад у Гродзенскай вобласці. Горад і мясцовасць, якія належаць сучаснай Ашмяншчыне, калісьці знаходзіліся ў межах этнічнай тэрыторыі Літвы.

Забавы на прыродзе па-беларуску

Падарожжа па Беларусі прапануе мноства магчымасцяў для актыўнага адпачынку на прыродзе: паляванне, рыбалка, катанне на каньках і на лыжах, і гэты спіс лёгка працягнуць.

Браслаў. «Блакітныя каралі» Беларусі

Горад упершыню згадваецца ў 1065 годзе як замак на мяжы Полацкага княства з літоўскімі плямёнамі. У 14 стагоддзі Браслаў быў уключаны ў склад Вялікага княства Літоўскага і, па сутнасці, стаў важным умацаваннем паблізу лініі фронту з Лівонскім ордэнам у 14-15 стагоддзях.

Водгукі