Храм Божага Цела (Фарны касцёл)

Грандыёзны храм пабудаваны ў 1584-1593 гг.. Ён выкарыстоўваўся як касцёл езуіцкага кляштара і быў выкананы па праекце італьянскага архітэктара Джавані Марыя Бернардоні. Храм стаў першым на тэрыторыі Усходняй Еўропы помнікам архітэктуры барока. Прататыпам касцёла з'яўляецца рымскі храм Эль Джэзу (саборная царква ордэна езуітаў), пабудаваны ў 1568-1584 гг. Трохнефная базіліка ў Нясвіжы распісана фрэскамі. Жывапіс быў абноўлены ў пачатку ХХ стагоддзя, а абраз «Тайная вячэра» адрэстаўраваны зусім нядаўна. У касцёле Божага Цела захоўваюцца надмагільныя скульптуры пачатку ХVII стагоддзя, прысвечаныя заснавальніку храма князю Радзівілу Сіротку і яго дзецям. У крыпце святыні размяшчаецца фамільная пахавальня Радзівілаў - адзіны ва Усходняй Еўропе некропаль гістарычнай сям'і. У ім знаходзяцца 72 пахаванні, частка з іх у выглядзе мумій - апошняе датуецца 2000 годам. Крыпта Радзівілаў - трэцяя ў Еўропе па колькасці дынастычных пахаванняў (пасля Габсбургаў і Бурбонаў).

Чытаць таксама


Царква св. Мікалая (Лагойск)

Да асноўных славутасцяў Лагойска адносяць рэшткі дзяцінца XI - XIII стагоддзяў і два гарадзішчы старажытнага перыяду, а яшчэ — земляныя валы і равы, парк і Цврву Святога Мікалая, пабудаваную ў 1866 годзе.

Хасцёл Святых Сымона і Алены

"Чырвоны касцёл" быў пабудаваны ў навараманскім стылі, дзе былі разам злучаныя матывы гатычнай і раманскай архітэктуры. Дзякуючы скарыстанай ў будаўніцтве чырвонай цэгле, з якой складзены касцёл, мясцовае насельніцтва называе яго "чырвоным касцёлам".

Царква Усіх Святых

Такія храмы будуюцца раз у тысячу гадоў. Таму паставіцца да збудавання шаблонна, на аснове стэрэатыпаў, стваральнікі комплексу палічылі недапушчальным.

Водгукі