Плошчы Перамогі ў Мінску

Плошча Перамогі знаходзіцца на праспекце Незалежнасці. У 1954 г. у цэнтры плошчы быў устаноўлены велічны помнік воінам Чырвонай Арміі і партызанам, якія загінулі ў гады Другой сусветнай вайны - манумент Перамогі - абліцаваны шэрым гранітам абеліск вышынёй каля 40 метраў. Чатыры грані пастамента абеліска аформлены бронзавымі гарэльефамі, створанымі беларускімі скульптарамі:

  • 9 мая 1945 года (А.Бембель)
  • Партызаны Беларусі (А.Глеб)
  • Слава загінуўшым героям (З. Азгур)
  • Савецкая Армія ў гады Вялікай Айчыннай вайны (С.Селіханаў)

Абеліск вянчае выява ордэна Перамогі. 3 ліпеня 1961 года ля падставы абеліска запалены Вечны агонь.

Victory Square at night

Victory Square, Minsk

У цяперашні час плошча Перамогі ў Мінску з'яўляецца месцам, куды прыходзяць ушанаваць памяць мільёнаў загінуўшых падчас Другой сусветнай вайны. Многія пары прыязджаюць да манумента Перамогі, каб ускласці кветкі да Вечнага агню. Пад зямлёй манумент акружаны кальцавой абыходнай галерэяй, якая пераходзіць у круглую мемарыяльную залу, прысвечаную памяці загінуўшых у гады вайны герояў. У цэнтры вянок з мастацкага шкла з падсветкай знутры - сімвал Вечнага агню памяці. Плошчу акружаюць будынкі, збудаваныя ў 50-я гады XX ст. На плошчы Перамогі знаходзіцца галоўны ўваход у Парк ім. М.Горкага - папулярнае месца адпачынку.

A panoramic view of Victory Square, Minsk

A view of Victory Square from Yanka Kupala Street, Minsk

Чытаць таксама


Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь

Нацыянальная бібліятэка Беларусі ўзначальвае сістэму бібліятэк краіны, з'яўляецца захавальніцай магутнага інфармацыйнага рэсурсу. Больш за 90 гадоў яна збірае дакументальную спадчыну беларускага народа.

Аляксандраўскі сквер

Адно з самых рамантычных месцаў горада знаходзіцца побач з Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Янкі Купалы.

Палац Пуслоўскіх у Косава

Унікальны помнік неагатычнай архітэктуры XIX стагоддзя знаходзіцца ў беларускім гарадку Косава. За казачны вобраз і раскошу палац графаў Пуслоўскіх (Косаўскі замак) называлі "рыцарскай мрояй".

Водгукі