Музейны комплекс старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі"

У ваколіцах вёскі Дудзічы побач з комплексам калісьці быў маёнтак знакамітага дваранскага роду Ельскіх, якія ператварылі Дудзічы ў буйны рамесны і гандлёвы цэнтр, "сядзібу муз". Да 1800 году ў маёнтку былі не толькі дом гаспадароў і рамесныя майстэрні, але і драўляная царква, млын, тры карчмы, сад, аранжарэя, невялікі гарбарны завод. Кожны месяц у мястэчку праводзіліся кірмашы. Ініцыятарам стварэння музея "Дудуткі", які адкрыўся ў 1994 годзе, стаў беларускі журналіст Яўген Будзінас. На аснове багатай гісторыі Дудзічаў з'явіўся комплекс, дзе ўзноўлены ўклад жыцця беларускага маёнтка ХIХ стагоддзя.

Картинки по запросу дудутки фото

Сёння ў "Дудутках" ёсць:

  • этнаграфічная галерэя з экспазіцыяй прадметаў побыту ΧVІІІ-ΧΧ стагоддзяў
  • рамесны двор (салома- і лазапляценне, ткацтва)
  • ганчарная майстэрня (музей керамікі)
  • майстэрня цесляра
  • старадаўняя кузня ΧІΧ стагоддзя
  • сыраварня
  • хлебапякарня
  • бровар (цэх самагонаварэння)
  • гараж з рэтра-аўтамабілямі (ЗІМ, Чайка, Хорьх, Віліс, Фольксваген Жук, Ганомак, Фіят таполевы, Крайслер)
  • вятрак галандскага ўзору (збудаваны ў 1903-1905 гг. братамі Міхаілам і Іванам Паляковымі)
  • драўляная царква Іаана Прарока
  • стайня з пародзістымі конямі, поні, ішаком
  • заасад (каровы, авечкі, свінні, трусы, хатнія птушкі)
  • ферма са страўсамі

Гасцям музейнага комплексу прапануюць дэгустацыі прадуктаў мясцовай вытворчасці ў бровары (самагон, хлеб, мёд, агурок), у пякарні (свежаспечаны хлеб, 3 віды сыроў, масла) і на млыне (сялянскі хлеб з салам). У комплексе ёсць кафэ ("Дудуткі", "Карчма"), шынок, гасцініца "Пціч", гасцявы дом з лазняй. На працягу ўсяго года ў "Дудутках" праходзяць святы і фестывалі:

  • Масленіца
  • Адкрыццё і закрыццё сезону ("Спадчына Ельскіх")
  • Дзень Перамогі і Дзень Незалежнасці
  • Фестываль вулічных артыстаў
  • Пленэр кавалёў
  • Open air "Купалле"
  • Прастольнае свята Дудуткаўскага храма
  • Фестываль славы беларускай зброі "Наш Грунвальд"
  • Фэст "Этна Млын"
  • Свята "Трох Спасаў"
  • "Калядная выстава"

Дзе знаходзіцца:
Мінская вобласць, Пухавіцкі раён, за паўтара кіламетры ад вёскі Дудзічы.

Картинки по запросу дудутки фото

Чытаць таксама


Літаратурны музей Максіма Багдановіча

У 2016 годзе Беларусь адзначыла 125-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча, славутага беларускага пісьменніка, журналіста і літаратуразнаўцы. Ён - адна з самых яркіх зорак у небе беларускай паэзіі.

Археалагічны музей «Бярэсце»

Berestye Archeological Museum is unique in Europe, because its visitors can view an archaeological site displaying an authentic East Slavic wooden town dating back to the 13th century.

Музей сучаснага выяўленчага мастацтва

Музей сучаснага выяўленчага мастацтва - адна з самых маладых на сённяшні дзень музейных структур Беларусі.

Водгукі