Амбасады краін ЕС раяць, што паглядзець у Беларусі турысту

Да ўвядзення пяцідзённага бязвізавага рэжыму для замежнікаў засталося ўсяго два дні. Пасольства Германіі, Францыі, Італіі, Польшчы і Вялікабрытаніі ў Беларусі рэкамендуюць месцы ў нашай краіне, якія трэба ўбачыць турысту.

Пасол Германіі ў Беларусі Петэр Дэтмар рэкамендуе наведаць Хатынь, Полацк і Гродна. «Хатынь» Петэр Дэтмар абраў таму, што «гэта частка хай і самай цёмнай, але нашай агульнай гісторыі, а таксама месца агульнай памяці». Гродна і Полацк адрозніваюцца багатай культурнай спадчынай. Таксама пасол рэкамендуе аматарам прыроды наведаць самы стары запаведнік Еўропы - Белавежскую пушчу, і, вядома, Мір і Нясвіж - частку Сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

Пасол Італіі ў Беларусі Стэфана Б'янкі рэкамендуе турыстам пабываць у Брэсце і Брэсцкай вобласці, а менавіта - у музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» ў італьянскім стылі, палацы Сапегаў у Ружанах, горадзе Камянец. Прэс-аташэ пасольства Польшчы Марцін Вайцяхоўскі прапануе турыстам наведаць Мір, Навагрудак і Нясвіж.

Консул пасольства Францыі Карын Бардо раіць турыстам пабываць у трох беларускіх гарадах: Віцебску, Брэсце і Гродне. Віцебск - горад, дзе жылі, тварылі вядомыя Марк Шагал, Казімір Малевіч. Гродна - горад са сваёй архітэктурай, а Брэст - гэта горад, дзе да гэтага часу ёсць ліхтаршчык, які кожны дзень запальвае і гасіць ліхтары.

Пасол Вялікабрытаніі Фіёна Гіб раіць Брэст і Брэсцкую крэпасць як значныя аб'екты беларускай гісторыі. Белавежскую пушчу дыпламат назвала «неверагодным месцам», дзе абавязкова трэба пабываць кожнаму. Фіёна Гіб таксама параіла Нясвіж з яго замкам і легендамі.

Чытаць таксама


еларусь падаўжае бязвізавы рэжым для гасцей Еўрапейскіх гульняў-2019

Замежныя госці змогуць не толькі наведваць спартыўныя спаборніцтвы або наведаць фан-зону, але і будуць адчуваць сябе свабодна, каб убачыць розныя славутасці Беларусі, наведаць Белавежскую пушчу, Навагрудак, Мірскі замак і іншыя прыгожыя месцы.

Artes Liberales 2017

З 8 па 30 красавіка 2017 года ў Галерэі сучаснага мастацтва "Ў" пройдзе шосты адукацыйна-мастацкі фестываль ARTES LIBERALES. На тры тыдні прастора галерэі зноў стане адкрытым універсітэтам вольных мастацтваў і навук (лат. - artes liberales), даступным для ўсіх і кожнага.

Віза ў Беларусь стала танней

У 2017 годзе кошт беларускай візы памяншаецца.

Водгукі