Віза ў Беларусь стала танней

У гэтым годзе Беларусь перагледзела сваю візавую палітыку. Замежнікі без візы могуць наведваць Аўгустоўскі канал, Гродна і Гродзенскі раён. А ў 2017 годзе знізіцца кошт беларускіх віз для еўрапейскіх грамадзян.

Картинки по запросу виза в беларусь

Прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Мірончык адзначыў, што «шэраг катэгорый віз для асобных краін Еўрапейскага саюза стане значна танней». Цяпер віза ў Беларусь каштуе 150 еўра, а з 1 студзеня 2017 года віза будзе каштаваць 60 еўра - індывідуальная гадавая, і 10 еўра - на аднаго чалавека ў складзе групы.

Жыхары Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы будуць аплачваць консульскі збор у памеры 25 еўра (па зніжаных тарыфах). Грамадзяне Японіі і Сербіі ад выплаты консульскіх збораў вызваляюцца. Памер консульскага збору для жыхароў астатніх еўрапейскіх краін складзе 60 еўра.

Грамадзяне 80 краін змогуць наведаць Беларусь без візы на працягу 5 дзён (пры ўмове, што яны прыедуць у краіну праз Нацыянальны аэрапорт Мінск). Бязвізавы ўезд будзе распаўсюджвацца на грамадзян 39 еўрапейскіх дзяржаў, у тым ліку ўсіх краін ЕС, а таксама Бразіліі, Інданезіі, ЗША, Японіі і іншых дзяржаў.

Чытаць таксама


Ноч музеяў

Ноч музеяў - міжнародная падзея, якая з году ў год праходзіць у краінах Еўропы і Амерыкі і прысвячаецца Міжнароднаму дню музеяў.

Фестываль франкамоўных аматарскіх тэатраў

Фестываль франкамоўных аматарскіх тэатраў пройдзе ў Мінскім Палацы дзяцей і юнацтва. Конкурсная праграма будзе доўжыцца два дні. Цырымонія адкрыцця адбудзецца 28 красавіка, цырымонія ўзнагароджання - 29 красавіка.

Грамадзяне 80 краін змогуць наведаць Беларусь без візы

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №8 "Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян" 9 студзеня.

Водгукі