Грошы і абменны курс

Нацыянальная валюта

Беларускі рубель - нацыянальная валюта Беларусі, не з'яўляецца свабодна канверсоўнай, таму яе нельга набыць да прыбыцця ў краіну. У Беларусі ў звароце знаходзяцца:

  • банкноты наміналам 5, 10, 20, 50, 100, 200, 500 рублёў;
  • манеты наміналам 1, 2, 5, 10, 20, 50 капеек, 1 рубель і 2 рублі.

Калі вы хочаце даведацца як добра адпачыць у Беларусі і не выдаткаваць шмат грошай, пазнаёмцеся з нашымі ідэямі для бюджэтнага адпачынку. Код валюты беларускага рубля - BYR, сімвал - p. Плацяжы ў краіне прымаюцца толькі ў беларускіх рублях. Афіцыйныя абменныя курсы публікуюцца Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь штодзённа.

Картинки по запросу новые белорусские деньги

Банкаматы і пункты абмену валюты

У Беларусі ёсць вялікая колькасць банкаматаў і абменных пунктаў. У асноўным, яны размяшчаюцца ў аддзяленнях банкаў, крамах, гандлёвых цэнтрах, на аўтобусных і чыгуначных станцыях, у атэлях. Найбольш распаўсюджанымі аплатнымі сістэмамі з'яўляюцца Visa і MasterCard, аднак дзейнічаюць і іншыя. Пластыкавыя карты прымаюць для аплаты ў большасці грамадскіх месцаў. У цяперашні час праблем з абменам замежнай валюты ў Беларусі няма, тым не менш, варта памятаць, што беларускі рубель з'яўляецца часткова канверсоўнай валютай, таму абмяняць вашу нацыянальную валюту на беларускія рублі магчыма толькі на тэрыторыі Беларусі, за выключэннем некаторых краін. Абменны курс нязначна адрозніваецца ў залежнасці ад абменнага пункта, абменны курс пры здзяйсненні аперацый у банкамаце залежыць ад курсу вашага банка і афіцыйнага курсу валют у Беларусі. У краіне таксама атрымалі развіццё сістэмы разлікаў з выкарыстаннем электронных грошай. Продаж і купля дарожных чэкаў American Express у Беларусі спыненыя.

Картинки по запросу обмен валют минск

Вяртанне ПДВ

У канцы 2012 года ў Беларусі былі ўведзеныя некаторыя змены ў падатковае заканадаўства, у выніку чаго замежныя грамадзяне атрымалі магчымасць вяртаць ПДВ пры адначасовым набыцці тавараў на суму не менш за 800 беларускіх рублёў у адной краме. Згодна з гэтай сістэмай, замежныя пакупнікі змогуць вярнуць ПДВ на памежных пунктах. Пры адсутнасці там аддзялення банка, грошы вяртаюцца з дапамогай банкаўскага перакладу. Тытунь, алкаголь, сувеніры і тавары, з якіх ужо вылічаная сума ПДВ, не падлягаюць вяртанню падатку.

Картинки по запросу новые белорусские деньги

Чытаць таксама


Галоўнае - бяспека

Падарожжа па Беларусі можна лічыць цалкам бяспечным. Беларускі народ талерантны ў дачыненні да расавых, этнічных і рэлігійных адрозненняў, а таксама краіну адрознівае вельмі нізкі ўзровень злачыннасці.

Беларуская віза

Калі вы плануеце наведаць Беларусь, звярніце асаблівую ўвагу на інфармацыю аб візавых пытаннях.

Паводзіны ў надзвычайнай сітуацыі

Даведайцеся, як паводзіць сябе ў выпадку, калі вам спатрэбілася медыцынская дапамога, дапамога праваахоўных органаў або пажарнай каманды падчас Вашага падарожжа ў Беларусь.

Водгукі