Віцебская вобласць

Віцебск. Чацвёрты па велічыні горад краіны, які ўзнік там, дзе рака Віцьба ўпадае ў Заходнюю Дзвіну, Віцебск стане выдатным месцам адпачынку. Выдатны час для падарожжа - гэта ліпень, калі горад прымае штогадовы міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар». У гэтым горадзе таксама знаходзіцца музей сусветна знакамітага мастака-мадэрніста Марка Шагала.

Картинки по запросу витебск

Полацк. З Віцебска дарога накіроўваецца на паўночны захад, туды, дзе размешчаны адзін з самых старажытных гарадоў усходніх славян - Полацк. У гэтага беларускага горада неверагодна багатая гісторыя і не менш разнастайная культурная спадчына. Полацк заслугоўвае ўвагі, бо тут вы зможаце наведаць старадаўні Сафійскі сабор, Спаса-Еўфрасіннеўскі жаночы манастыр, а таксама на свае вочы ўбачыць не менш знакаміты Барысаў камень.

Картинки по запросу полоцк

Браслаў. Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры» - гэта унікальнае запаведнае месца на мапе Беларусі. На тэрыторыі агульнай плошчай 700 квадратных метраў размешчана 30 азёр, якія разам з вялізнымі ляснымі масівамі хвоі робяць паветра неверагодна чыстым. Тут можна парыбачыць, адправіцца на паляванне, паплаваць, а можна проста сам-насам са сваімі думкамі любавацца веліччу і прыгажосцю беларускай прыроды.

Картинки по запросу браслав

Чытаць таксама


Нясвіжскі палац

Нясвіжскі палацава-замкавы комплекс з'яўляецца адным з найпрыгажэйшых і найбольш вядомых замкаў Беларусі. Яго выбітная архітэктура, паркавы ансамбль з'яўляюцца гістарычнымі і культурнымі каштоўнасцямі краіны, і ў 2006 годзе ён быў дададзены да спісу Сусветнай Спадчыны ЮНЕСКА.

Антрапагенічная Беларусь

Каманда Meridian'28 ездзіла па Беларусі ў пошуках закінутых архітэктурных каштоўнасцяў, фартыфікацый і прыродных аб'ектаў. Яны дакладна ведаюць, куды трэба ехаць не толькі за краявідамі, але і за ўражаннямі.

Фестывалі традыцыйнай культуры і кухні

Якой была Беларусь сотні гадоў таму? Чым унікальная і самабытная яе культура? Якія традыцыі беларусаў вядомыя ва ўсім свеце і чым здзіўляе наша краіна знатакоў аўтэнтычнай спадчыны?

Водгукі