Дом карцін

Адрас: Мінск, праспект Пераможцаў, 89
Паглядзець на мапе
Пракласці маршрут

Найбуйнейшая прыватная мастацкая галерэя ў Беларусі «Дом карцін» адкрылася ў Менску 9 верасня 2015 года, прадставіўшы гледачу ўласную калекцыю рэдкіх і каштоўных твораў мастакоў, якія маюць Дзяржаўную ўзнагароду Народны мастак. Гэта высокае званне за ўсю гісторыю Беларусі прысвоена 31 мастаку, у ліку якіх майстры скульптуры, графікі, жывапісу і тэатральнага мастацтва.

За першы год працы «Дом карцін» наведалі больш за 40000 гледачоў, якія змаглі ўбачыць працы як выдатных майстроў мадэрнізму, так і творы сучасных беларускіх мастакоў. «Дом карцін» стаў стартавай пляцоўкай для праектаў, якія восенню 2016 года адпраўляюцца ў Дзяржаўны рускі музей і Музей сучаснага мастацтва «Эрарта» ў Санкт-Пецярбургу. У новым сезоне гледачоў чакае шэраг міжнародных праектаў і знаёмства з творчасцю маладых беларускіх мастакоў, а таксама творчыя сустрэчы, эксклюзіўныя кінапаказы, майстар-класы, ворк-шопы і яшчэ шмат усяго цікавага.

Чытаць таксама


Ў

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» - больш, чым галерэя. Гэта актыўная арт-пляцоўка, якая гуртуе творчую супольнасць вакол сучаснага беларускага мастацтва.

Славутыя майстры

У галерэі прадстаўлена калекцыя падарункаў і сувеніраў, якія створаны рукамі народных майстроў і прафесійных мастакоў.

Прадмесце

Для таго, каб набыць прыгожую карціну, прадмет антыкварыяту, эксклюзіўны падарунак, зараз не трэба ехаць за мяжу!

Водгукі