Ў

Адрас: Мінск, праспект Незалежнасці, 37a
Паглядзець на мапе
Пракласці маршрут

Галерэя аб'ядноўвае выставачную прастору, дэмакратычны вінны бар «Ў», краму дызайнерскіх рэчаў і літаратурны дом «Логвінаў». Кожная з частак, якія складаюць Галерэю "Ў", выконвае сваю асабістую функцыю ў дачыненні да сучаснай беларускай культуры: рэпрэзентацыі творчых работ беларускіх мастакоў і дызайнераў, падтрымкі маладых і ўжо вядомых аўтараў, папулярызацыі сучаснай беларускай літаратуры і беларускай мовы. Выставачная прастора Галерэі - гэта пляцоўка для эксперыментаў, свабоды творчага выразу, камунікацыі паміж мастаком і гледачом. Галерэя "Ў" уважліва сочыць за лепшымі арт-праектамі Усходняй і Заходняй Еўропы, каб спрыяць уцягнутасці сучаснага сусветнага мастацтва да беларускага.

Картинки по запросу галерэя у

Картинки по запросу галерэя у

Картинки по запросу галерэя у

Арганізацыя адукацыйных праграм, круглых сталоў, дыскусій, майстар-класаў, лекцый, семінараў, сустрэч з выбітнымі прадстаўнікамі сучаснай арт-крытыкі - прыярытэтны накірунак дзейнасці Галерэі «Ў». Усё гэта дапамагае стварыць актыўную камунікацыйную пляцоўку, прызначаную для ўзаемадзеяння гледачоў, мастакоў, куратараў, арт-мэнэджараў, крытыкаў і даследчыкаў. Мы ўпэўненыя, што гэта робіць вялікі ўнёсак у развіццё інстытута беларускай арт-крытыкі, традыцыі мастацкай аналітычнай працы, станаўлення культурнай палітыкі Беларусі. Галерэя з'яўляецца прасторай медыяцыі паміж прадстаўнікамі незалежнага арт-круга, бізнесу і грамадзянскай супольнасцю. Галерэя робіць усё магчымае, каб сучаснае беларускае мастацтва, праекты і персаналіі арт-супольнасці Беларусі не толькі нязменна прысутнічалі ў беларускай публічнай прасторы, але станавіліся больш прыкметнымі ў агульнаеўрапейскім мастацкім кантэксце. Галерэя «Ў» падтрымлівае міждысцыплінарныя даследчыя праекты ў супрацоўніцтве з прафесійнай экспертнай супольнасцю Беларусі ў такіх навуковых напрамках, як візуальна-культурныя і крытычныя ўрбаністычныя даследаванні, філасофія, сацыялогія, гендэрныя праблемы, сучасная гісторыя і грамадскасць.

Картинки по запросу галерэя у

Картинки по запросу галерэя у

Картинки по запросу галерэя у
 

Чытаць таксама


Прадмесце

Для таго, каб набыць прыгожую карціну, прадмет антыкварыяту, эксклюзіўны падарунак, зараз не трэба ехаць за мяжу!

DK

Мы стварылі галерэю, дзе чалавек можа вызваліць сябе ад паўсядзённай мітусні і надаць час сваёй душы. Для гэтага мы старанна адбіраем працы для стварэння выключных калекцый і стараемся ўлавіць мастацкі апетыт знаўцаў і аматараў мастацтва.

Дом карцін

Новая прыватная мастацкая галерэя ў сталіцы.

Водгукі