Лідскі замак

Будаўніцтва замка было пачата ў 1323 г. вялікім князем Вялікага княства Літоўскага Гедымінам. Замак узводзіўся на насыпным пясчаным узгорку, акружаным балоцістымі берагамі рэк Лідзея і Каменка і ровам, які яднае гэтыя рэкі з поўдня і адлучаюць замак ад горада. За сваю гісторыю замак вытрымаў мноства бітваў і аблог. У XVIII ст. ён страціў сваё стратэгічнае значэнне і пачаў паступова разбурацца. У 1891 г. цэнтральная частка горада Ліда моцна пацярпела пры пажары, а камяні з паўднёва-заходняй вежы і часткі заходняй сцяны замка былі выкарыстаны для аднаўлення будынкаў, пацярпелых ад агню.

Картинки по запросу лидский замок

Картинки по запросу лидский замок

У 1920-х пачалася кансервацыя замка, якая завяршылася ў 1982 г.. У цяперашні час вядзецца рэстаўрацыя сцен і вежаў. Лідскі замак, як і Мірскі замак, знаходзіцца пад аховай дзяржавы. Лідскі замак адкрыты для турыстаў круглы год і прыцягвае тысячы наведвальнікаў. Улетку тут традыцыйна праходзяць тэатралізаваныя паказы і рыцарскія турніры. Узімку ва ўнутраным двары замка заліваецца каток.

Картинки по запросу лидский замок

Картинки по запросу лидский замок

Картинки по запросу лидский замок

Чытаць таксама


Нясвіжскі палац

Нясвіжскі палацава-замкавы комплекс з'яўляецца адным з найпрыгажэйшых і найбольш вядомых замкаў Беларусі. Яго выбітная архітэктура, паркавы ансамбль з'яўляюцца гістарычнымі і культурнымі каштоўнасцямі краіны, і ў 2006 годзе ён быў дададзены да спісу Сусветнай Спадчыны ЮНЕСКА.

Руіны Крэўскага замка

Дзякуючы мноству легенд - ад аповедаў пра сакрэтныя тунэлі да гісторый пра замураваных дзяўчат - руіны Крэўскага замка з'яўляюцца адным з найбольш прывабных турыстычных месцаў у Беларусі.

Музей-сядзіба І. Рэпіна «Здраўнёва»

Калі вы вырашыце спытаць у віцябляніна, што цікавага можна паглядзець у ваколіцах Віцебска, то хутчэй за ўсё пачуеце: сядзібу Рэпіна «Здраўнёва».

Водгукі