Царква св. Мікалая (Лагойск)

Да асноўных славутасцяў Лагойска адносяць рэшткі дзяцінца XI - XIII стагоддзяў і два гарадзішчы старажытнага перыяду, а яшчэ — земляныя валы і равы, парк і Цврву Святога Мікалая, пабудаваную ў 1866 годзе. З часу пабудовы царкву зачынялі толькі адзін раз, калі ўладу захапілі бальшавікі. Немцы дазволілі праводзіць тут службы ў час Вялікай Айчыннай вайны. З таго часу і па сёння службы ў гэтай царкве не спыняюцца. У канцы 20 стагоддзя царкву Святога Мікалая распісалі сюжэтамі з кнігі Іаана Багаслова «Апакаліпсіс». Гэта адзіная царква ў Беларусі, распісаная ўрыўкамі з гэтай кнігі.

Ад падножжа храма струменіцца цудадзейная крыніца, асвечаная мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам у 2005 годзе. Вада ў ёй валодае лячэбнымі ўласцівасцямі, тэмпература ў гэтай крыніцы застаецца сталай як зімой, так і летам. Па большасці сведчанняў вернікаў пасля абмывання ў гэтай купелі крыніцы розныя хваробы адыходзілі. Каб выпіць ваду з гэтай крыніцы людзі прыязджаюць з розных гарадоў. Пра яе лячэбны мінеральны склад напісана на шыльдзе ля зруба купальні. У цяперашні час паездка ў Лагойск ўключана ў большасць турыстычных праграм.

Чытаць таксама


Царква Аляксандра Неўскага

Адзіны храм Мінска, які амаль цалкам захаваў сваё першапачатковае аблічча.

Кафедральны сабор Сашэсця Святога Духа

Адна з найбольш прыкметных цэркваў у Мінску, з яе цэнтральным размяшчэннем з выглядам на раку Свіслач у гістарычным Верхнім горадзе, гэта сабор Святога Духа, які з'яўляецца адной з самых галоўных рускіх праваслаўных цэркваў у горадзе. Яе паходжанне ўзыходзіць да 17 стагоддзя, калі будынак служыў кляштаром бернардынцаў.

Сафійскі сабор у Полацку

Сафійскі сабор у старажытным Полацку - унікальны храм сярод нямногіх аднайменных праваслаўных святынь Еўропы, адзін з самых ранніх ў Старажытнай Русі і першы каменны на тэрыторыі Беларусі.

Водгукі