Беларускі абрад "Калядныя цары"

Гісторыя абраду "Калядныя цары" сыходзіць каранямі ў XVIII стагоддзе, калі недалёка ад вёскі Семежава стаялі часткі царскай арміі. Як кажа мясцовае паданне, у дні святкавання Новага года па старым стылі (юліянскім календары) салдаты і афіцэры хадзілі па дварах, паказваючы вясёлае прадстаўленне, за што гаспадары адорвалі іх пачастункам. Пасля таго, як атрад пакінуў вёску, мясцовыя жыхары не толькі захавалі традыцыю, але і развілі яе ў унікальнае каляднае дзейства. Абрад "Калядныя цары" аб'яднаў элементы карнавалу і народнай драмы. Яго ўпрыгожваннем сталі самабытны фальклор, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (касцюм, прадметы побыту), асаблівыя калядныя стравы нацыянальнай кухні. У народзе вераць, што ў доме, дзе пабывалі "цары", увесь год будзе свет, згода і багацце.

Tsars folk company

Адрадзілі абрад ў 1996 годзе: былі сабраныя дакументальныя матэрыялы, сведчанні старажылаў, а ў самой вёсцы Семежава штогод сталі праводзіць "Калядныя цары".

Kolyady Tsars

Па традыцыі, у абрадзе ўдзельнічаюць маладыя мужчыны і юнакі - "цары". Яны апранутыя ў белыя штаны і кашулі, на грудзях крыж-накрыж павязаны чырвоныя семежаўскія паясы з традыцыйным арнаментам. На галаве ў іх - высокія шапкі, упрыгожаныя рознакаляровымі стужкамі.

The drama “King Maximilian” in action

Чытаць таксама


Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"

Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" з'яўляецца візітоўкай Рэспублікі Беларусь. На працягу многіх гадоў музычны форум садзейнічае развіццю дыялога культур паміж рознымі народамі і краінамі.

Дзяды

Гэта прахрысціянскае свята, якое выйшла з культу продкаў.

«Юр'еўскі карагод»: дзеля багацця зямлі.

Штогод у вёсцы Пагост праходзіць старажытны абрад «Юр'еўскi карагод», які першым у Беларусі ў 2005 годзе атрымаў статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці рэспубліканскага значэння. Слова «карагод» складаецца з двух асноў: карв (бык) і вадзіць. Бык - ахвярная жывёла, якую старажытныя жыхары зямлі прыносілі ў дар сонечнаму бажаству.

Водгукі