Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь наведае Кітай у траўні

На травень запланаваны візіт прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай. Гэта пытанне абмяркоўвалася падчас сустрэчы прэм'ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова і старшыні Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Чжан Дэцзян у Мінску. Падчас візіту Прэзідэнта Беларусі ў Кітай ў 2016 годзе была падпісана сумесная дэкларацыя аб усталяванні адносін давернага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

«Цяпер важна падтрымліваць эканамічныя адносіны, каб адпавядаць гэтаму высокаму ўзроўню супрацоўніцтва. Таму мы прапануем абмеркаваць шэраг эканамічных пытанняў. Для нас гэта асабліва важна напярэдадні візіту беларускага прэзідэнта ў Кітай у траўні 2017 года», - адзначыў Андрэй Кабякоў. Беларускі прэзідэнт плануе ўзяць удзел у міжнародным форуме «Адзін пояс, Адзін шлях» і сустрэцца з прэзідэнтам Кітая Сі Цзіньпінам. «Мы спадзяемся, што ў ходзе візіту мы зможам рушыць наперад у шэрагу практычных абласцей нашага супрацоўніцтва з Кітаем», - сказаў Андрэй Кабякоў.

Чытаць таксама


Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад"

Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» - самая вялікая і статусная падзея ў сферы кіно ў Беларусі. Фестываль праводзіцца штогод у лістападзе.

Нацыянальны алімпійскі камітэт прыме ўдзел ва Усебеларускай акцыі «Мы - грамадзяне Беларусі!»

Юныя спартсмены атрымаюць пашпарты з рук першага віцэ-прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Максіма Рыжанкова.

Фестываль франкамоўных аматарскіх тэатраў

Фестываль франкамоўных аматарскіх тэатраў пройдзе ў Мінскім Палацы дзяцей і юнацтва. Конкурсная праграма будзе доўжыцца два дні. Цырымонія адкрыцця адбудзецца 28 красавіка, цырымонія ўзнагароджання - 29 красавіка.

Водгукі