У Беларусі створаць брэнд Аўгустоўскага канала

Ва ўпраўленні спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама паведамілі, што еўрапейскі бок прафінансуе стварэнне брэнда Аўгустоўскага канала і яго прасоўванне. Эфект, якога чакаецца дасягнуць па завяршэнні працы над праектам, - павелічэнне турыстычнага патоку як мінімум на 20%.

Картинки по запросу августовский канал

Ва ўпраўленні спорту і турызму сказалі, што «праектам прадугледжана стварэнне стратэгіі ўстойлівага развіцця турысцка-рэкрэацыйнага парку "Аўгустоўскі канал", распрацоўка яго брэнда, стварэнне рознай медыйнай прадукцыі - відэаролікаў, друкаваных буклетаў, рэкламы, прысвечанай каналу».

Падчас працы над брэндам будуць вызначаны моцныя і адметныя рысы Аўгустоўскага канала (у параўнанні з падобнымі тэрыторыямі) і прасоўванне славутасці на турыстычным рынку. Беларуская частка канала стала адным з напрамкаў міжнароднага праекта тэхнічнага садзейнічання «Падтрымка ўстойлівага развіцця турызму ў Беларусі». Рэалізаваць праект плануецца да лістапада 2017 года.

Чытаць таксама


Беларусь і Ганконг вырашылі ўзаемна адмяніць візы

У дыпмісіі акцэнтавалі ўвагу на тым, што тэма турызму з'яўляецца адным з асноўных складнікаў візіту ўрадавай дэлегацыі Беларусі на чале з першым намеснікам прэм'ер-міністра Васілём Мацюшэўскім, які наведвае спецыяльны адміністрацыйны раён Кітая Ганконг 16-18 студзеня.

Міжнародны злёт караванераў

Міжнародны злёт караванераў пройдзе ў Мінску з 28 красавіка па 1 траўня. Пляцоўкай для гэтага мерапрыемства выбрана тэрыторыя аэрапорта Мінск-1.

Vouchercloud назваў лепшую турыстычную славутасць кожнай краіны

Калі вы выбіраеце, куды паехаць, то свет пачынае прапаноўваць вам мноства варыянтаў. Але часу не хапае, і тады турысты шукаюць меркаванні на Tripadvisor, дзе падарожнікі з усяго свету прапануюць свае варыянты славутасцяў.

Водгукі