Польшча можа ўзяць удзел у рэканструкцыі Лідскага замка

Беларусь запрашае польскіх інвестараў узяць удзел у праекце па рэканструкцыі Лідскага замка. Сёння ўжо трэці дзень візіту польскай дэлегацыі ў Беларусь, адзначыў старшыня Камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Андрэй Навумовіч. «Учора мы наведалі Лідскі замак. Я прадстаўляю Лідскі раён у парламенце, таму я хацеў бы, каб мы выкарысталі магчымасць памежнага супрацоўніцтва для прыцягнення польскіх інвестыцый для завяршэння будаўнічых работ. Гэты праект вельмі важны для Беларусі», - падкрэсліў Андрэй Навумовіч.

Намеснік старшыні польска-беларускай парламенцкай групы Аркадыўш Муларчык заявіў, што польскі бок рады магчымасці сустрэцца з калегамі з беларускага парламента, прадстаўнікамі рэгіёнаў і бізнесменамі. «Гэта супрацоўніцтва важнае для нас. Мы хацелі б, каб яно развілося далей. Гэта першы візіт такога роду, і мы запрашаем нашых калег ў Польшчу, каб яны маглі азнаёміцца з парламентам, органамі самакіравання. Я думаю, што супрацоўніцтва будзе мацнець», - адзначыў польскі парламентарый.

Чытаць таксама


Беларуская выстава абарончых тэхналогій MILEX

Экспазіцыя беларускіх абарончых тэхналогій MILEX 2017 прадставіць прадукцыю 90 кампаній з сямі краін.

Мінскі ларп-фэст

Мінскі ларп-фэст пройдзе ў Мінску 22 - 23 красавіка 2017 года. Мы прапануем усім, хто любіць гуляць у ролевыя гульні жывога дзеяння, а таксама пачаткоўцам, якія хацелі б паспрабаваць нешта новае або больш даведацца пра ларпы, правесці гэтыя два дні з намі, напоўніўшы іх новымі эмоцыямі, перажываннямі і сэнсамі.

Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"

Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" з'яўляецца візітоўкай Рэспублікі Беларусь. На працягу многіх гадоў музычны форум садзейнічае развіццю дыялога культур паміж рознымі народамі і краінамі.

Водгукі