Фестывалі традыцыйнай культуры і кухні

У розны час года ў рэгіёнах Беларусі праходзяць цікавыя і шмат у чым унікальныя фестывалі традыцыйнай культуры, якія з кожным годам заваёўваюць усё большую цікавасць шматлікіх гасцей і ўдзельнікаў:

  • фестываль этнакультурных традыцый "Кліч Палесся" (Нацыянальны парк "Прыпяцкі")
  • фолк-фэст "Камяніца" (Мінскі раён)
  • фестываль народнага гумару ў Аўцюках (Гомельская вобласць, Калінкавіцкі раён)
  • фестываль сельскага турызму "Заборскi фэст" (Віцебская вобласць, Расонскі раён)
  • фестываль народнай творчасці "Напеў зямлі маёй" (Мінская вобласць)
  • міжнародны фестываль народнай творчасці "Вянок сяброўства" (Бабруйск)
  • рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у Гродна
  • рэспубліканскі фальклорны фестываль "Берагiня" (Гомельская вобласць, г.п. Акцябрскі)
  • свята "Купалле" ( "Александрыя збірае сяброў") (Магілёўская вобласць, Шклоўскі раён)

Kamyanitsa Folk Festival

The first festival of Belarusian rushnyks in the village of Neglyubka

Акрамя таго, у гарадах і вёсках Беларусі, якія славяцца старадаўнімі кулінарнымі традыцыямі, вырошчваннем або зборам ягад, садавіны і агародніны, а таксама паспяховымі прадпрыемствамі харчовай прамысловасці, праводзяцца "смачныя" святы. Гэта фестывалі малака, бульбы, квасу, піва, сыру, цукерак, яблыкаў, агуркоў, мёду, журавін. У апошнія гады папулярнымі сталі:

  • кулінарны фестываль "Мотальскiя прысмакi" ( "Мотальскія пачастункі") (Іванаўскі раён)
  • фестываль "Цукеркавы фэст" (п. Івянец, Валожынскі раён)
  • экалагічны фестываль "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю" 
  • Дзень агурка ў Шклове

Festival of ethnic and cultural traditions

Food festival

Environment festival

Чытаць таксама


«Ваджэнне Сулы»: падарунак з старажытнасці

Вы ведаеце, што такое «Ваджэнне Сулы»? Гэты беларускі абрад правялі ў вёсцы Маркавічы Гомельскага раёна. Сула - гэта дзіда, кідальная зброя. Магчыма, страла або Сула, пушчаная ў натоўп мужчын, была жэрабем: у каго патрапіць, таго прыносілі ў ахвяру язычніцкаму богу ўрадлівасці. Але гэта толькі здагадкі.

Беларускі абрад "Калядныя цары"

У 2009 годзе ўнікальны беларускі народны абрад "Калядныя цары", які існуе толькі ў вёсцы Семежава (Капыльскі раён, Мінская вобласць), увайшоў у Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

«Юр'еўскі карагод»: дзеля багацця зямлі.

Штогод у вёсцы Пагост праходзіць старажытны абрад «Юр'еўскi карагод», які першым у Беларусі ў 2005 годзе атрымаў статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці рэспубліканскага значэння. Слова «карагод» складаецца з двух асноў: карв (бык) і вадзіць. Бык - ахвярная жывёла, якую старажытныя жыхары зямлі прыносілі ў дар сонечнаму бажаству.

Водгукі